Час сяўбы (паэтычнае апавяданне)

8 февраля 2014 - Алесь Казеко


1

Зямельку сонейка сагрэла.

Пасля зімовых доўгіх сноў,

Яна прачнулася й надзела

Сукенку новенькую зноў.

Праз сінь адчыненых прастораў

Сваёй чаргою час ідзе,

Пад цудны спеў птушыных хораў

Вясну да нас з сабой вядзе.

 

Вясна! Вясна – світанне года,

Заранак новае пары,

Табой абуджана прырода,

Каб шчасце зноў усім дарыць. 

І маладосць зямля святкуе,

І, праслаўляючы быццё,

Душа спявае:

Алілуя,

Свабода, шчасце і жыццё!

 

Такое светлае натхненне

У чуйнай чырвані зары –

Святая іскра прасвятлення,

Што Бог Айцец для нас адкрыў.

Мы атрымалі прабачэнне

Праз хараство зямных праяў,

І наступае абуджэнне.

Рэальны свет штодзённых  спраў.

 

Світанне новае прыходзіць

У родны край Дняпроўскі зноў,

І сонца сонны дыск усходзіць

Па-за ракой, з шатра лясоў.

Прамень трывожыць горад сонны

І асвятляе гладзі вод.

Так нараджаецца бяздонны

Вясновы дзень, што корміць год.

 

2

У гэты дзіўны, светлы ранак

Кідаю горад і сяброў,

Кручу машыны абаранак

І еду ў вёску, да бацькоў.

Там пачынаюцца турботы.

Штодзень, адна перад адной,

Ідуць шматлікія работы

Па падрыхтоўцы пасяўной.

 

Гарыць, гарэзуе світанне,

З зямлі збірае рэшткі сну.

Я, на спатканні з дзіўным раннем,

Вітаю сонца і вясну.

І мне ў адказ смяецца сонца,

Дабраслаўляючы жыццё

На хараство і дзень бясконцы,

Дзе кожны момант – адкрыццё.

 

Прамення рой з’ядае цені,

Выразней бачацца лясы.

І акрыляюць летуценні

Ад гэтай дзіўнае красы.

Парой  абапал абдымае

Сяло прыгожае шашу

І зноў уражанні змяняе…

А я адзінага прашу:

 

Жыві, жыві бясконцасць рання

І прамяністая зара!

Няхай не значыцца змяркання

Жыцця ў лістках  календара.

Ты расцвітай, мая Радзіма –

Свабоднай будучыні ўсход!

Адзіны свет, жыццё – адзіна!

Вітаю новага прыход!

 

3

Тым часам к дому пад’язджаем,

Машыну ставім у двары,

Пакеты, сумкі разгружаем,

Бо трэба рухацца, сябры.

У нас складанае заданне:

Пасадзім бульбу, а калі

Нам часу завідна дастане,

Засеем жытнія палі.

 

Канечне, лепей, калі можна,

Пару пасеву спланаваць:

Сягоння – бульбу, заўтра – збожжа,

Як мае быць, размеркаваць.

Але  жыццё, усім вядома,

Нам не заўсёды час дае:

То мітусня, то справы дома, –

На ўсё і сілаў не стае.

 

Але ж ідзем наперад смела

Дзе неабходна і дзе – не…

(І робім: то калі наспела,

То калі "певень дзеўбане”).

І любім так усё прыспешыць,

Як быццам там яно гарыць.

А вынік, часам, гора цешыць

З-за глупства… Што і гаварыць.

 

4

І шпарка справы закіпелі.

Тут нельга сноўдацца, як цень,

Таму што трэба, каб паспелі

Задумкі спраўдзіцца за дзень.

Спяшацца трэба: прыйдуць людзі,

А мы марудзім тут яшчэ.  

Глядзі: дзень-дзень, ды й вечар будзе.

Эх…, як нястрымна час цячэ!..

 

– Ну, а за  плугам хто паходзіць? –

На бацьку маці пачала,

Што без падставы валаводзіць.

А ён пярэчыць ёй без зла:

– Ды сціхні ты, Марыя, годзе,

Бо быў учора дагавор:

Што раз-другі за плугам пройдзе,

Як і заўсёды, сват Ягор.

 

Ягор, сястры малодшай свёкар,

Талковы хлопец, дабрадзей.

На жаль, такіх ужо навокал

Няшмат сустрэнецца людзей.

У панадворку ён трымае,

Па-гаспадарску, дзвюх кароў,

Яшчэ ў дадатак даглядае

Прынамсі тройку парсюкоў.

 

Дакладна вельмі робіць справу,

Трымае жыццейка ў цуглях:

Машына ёсць і конік спраўны,

Цагляны дом, жалезны дах.

Там у хляве таксама квохча

Прыбытак: куры, індыкі.

На гаспадарку ён ахвочы.

Вось сват Ягор у нас які.

 

Даволі хутка час праходзіць

І маці думае бурчаць:

  Ну, дзе ж ён? Нешта не прыходзіць,

А трэба ў поле выязджаць,

Пара ўжо…

– Пэўна, зараз будзе,

А вось ён, лёгкі на ўспамін.

– Не, гэты хлопец не забудзе.

Тут не патрэбен напамін.

 

Марудзіць некалі, бо ранне

Міне, пакуль пакінем двор.

– А-а!.. Прывітанне, гараджане!

– Здаровым будзь і ты, Ягор.

Адразу грузім на калёсы

Баронку, бульбачку ў мяхах,

Каб быць "непадуладным лёсу”.

– Ну, з Богам, хлопцы! Добры шлях.

 

5

А час ідзе, хачу адзначыць,

І мы па лесе, напрасцяк

Пайшлі, каб меней часу страціць

І скараціць да поля шлях.

А лес утойвае ў нізінах

Дрымотны ранішні туман,

Сцякае долу па асінах

Начнога марыва дурман.

 

Лісток дрыготкі шамаценнем

Ледзь чутна дробніць цішыню:

Ён сустракае зіхаценнем

Праменне сонца і вясну.

Настроі рання акрыляюць,

Люляе бомаў плаўны звон,

І дрэвы ветліва ківаюць

Галовамі кудлатых крон.

 

Дарога нас  глыбей заводзіць

У царства волатаў сівых:

То кружыць, нібы ў карагодзе,

Ад тайн адводзячы сваіх,

То зноў напрамак памяняе

Да іскрамётных прамянёў.

Але ж, нарэшце, выпускае

У свет абуджаных палёў.

 

А там ужо даспела поле,

Паруе свежая ралля,

Разносіць пах па наваколлі

І кліча:

Сеяцца пара!

Вясною кожны дзень клапотны

І працу кожнаму дае.

Зімою будзе бестурботны,

Хто зараз з сонцам устае.

 

6

На месцы хуценька  развезлі

Па полі з бульбаю мяшкі,

З мяжы ад Мухіна прывезлі

Плужок, і ворчык, і цяжкі,

Бо быў яшчэ зусім нядаўна

Між імі гэтакі ўгавор.

– Усё гатова? Вось і слаўна.

Перапрагай каня, Ягор.

 

Дзяцей, жанчын уздоўж пасеву

Па крузе я расставіў сам,

Сказаўшы дзецям:

– Як пасеем,

Тады цукерак купім вам.

Бо толькі так маіх гарэзаў

На полі можна затрымаць.

– Ну, стаў, Алесь, каня на рэзку.*

Пара паціху пачынаць.

 

Па цэнтры бацька ставіць вешкі,

Уздоўж, па вешках, склад** кладзе.

– Не дай Бог, скрывіш – будуць смешкі,

Бо поле ўсё наўскос пайдзе.

Тады раўнуй ды лап клінамі

Недаараныя бакі.

Дык на халеру, паміж намі,

Каму патрэбен спец такі?

 

Далей па крузе прадаўжаем,

Бо засяваюць праз адну:

Адным заходам адкрываем,

Другім закрыем баразну.

А побач сейбіты працуюць,

Ім тут спазняцца не з рукі:

Старанна бульбачкай штабнуюць

Шматкроп’я роўныя радкі.

 

7

Усё было б няблага, толькі,

Я бачу: плуг не так ідзе.

То выб’е прэч, то ўлезе столькі,

Што з баразны каня звядзе.

– Няварты плуг – адзначыў бацька. –

Тут укладзешся без пары.

І трэба мне было паддацца,

Сваё ж гуляе на двары.

 

Ягорка з бацькам абагналі

Абапал некалькі разоў.

А бацька, колькі мы аралі,

На Мухіна няспынна плёў:

– Што за гультайская парода?

Ну, ліхадзей, ні даць ні ўзяць.

Ён, ліхадум, жадаў няўроду.

І трэ было мне веры даць.

 

Але ж мы справу прадаўжалі

Старанна, як там ні было.

Ні паўхвіліны не стаялі,

І хутка нашае ўзяло.                        

Не перадаць, як мне прыемна

Сканчэнне працы абвясціць,

Хоць бацька ходзіць і нязменна

Усё пад нос сабе бурчыць.

 

– Зусім няроўна пааралі:

Глядзі – накідалі грудоў.

Ледзь рукі не паадрывалі….

Ах, каб ты гэтак лапці плёў!

Ну і ўдружыў, сабачы злыдзень,

Не поле – рогі барана….

– Дармо, сваток. Праз нейкі тыдзень

Усё заліжа барана.

 

8

Тым часам дзеці падабралі

Што засталося, ды мяшкі

І на калёсы паскладалі…

А я павольна зняў цяжкі,

Запрог каня; узяўшы пугу,

Паціху лейцы шмаргануў

І па дарозе – лесам, лугам –

Дадому з поля пацягнуў.

 

Малых – Марусю ды Ірыну,

Паколькі лесам шлях ішоў,

Я на вазу сядзець пакінуў.

Усе астатнія дамоў

Пайшлі няспешна пехатою

За возам дружнай чарадой

І гаварылі між сабою

Аб харастве красы  лясной.

 

9

Жанчыны дома засталіся,

Каб гаспадарку даглядаць,

Цукеркі дзецям дасталіся –

Што абяцаў – павінен даць.

А я, забраўшы плуг і зерне,

Распалажыўся  на мяхах

Як пан-барон, дарогай пэўнай

Падаўшыся ў зваротны шлях.

 

На полі ўжо Ягор ды бацька –

У іх нарада, як заўжды:

 – Не трэба ўсё рабіць знянацку,

Каб не наклікаць нам бяды.

– Канечне, можна так пасеяць.

Але, хачу табе сказаць,

Каб што было пад восень веяць,

Патрэбна зябліва падняць.

 

– Мой возьмем плуг, а гэта гора…                           

Мо б ты назад яго адвёз?

 – Вунь, бачыш? Мухін, там, на ўзгорку.

І бацька ўшчэнт яго разнёс.

– Калі ты ўжо свой плуг наладзіш?

Глядзі, бяды не адвядзеш:

Ці сам парвешся, поле згадзіш,

А то і коніка ўкладзеш.

 

Між тым каня перапрагае:

Цягі працягвае ў гужы,

Сядзёлку ладзіць, прычапляе

К аброці лейцы.

– Калі жыць

Не ў старцах хочаш на зямельцы,

Трымацца моцна на нагах,

Патрэбна думкамі і сэрцам

Любіць табой абраны шлях.

                    

І да мяне каня падводзіць:

– Я плуг змяніў, навёў цягі.

Пасеем сёння тут, ды й годзе.

Прайдзі, Алесь, разок-другі.

Тут будзе іншая размова:

Хадзі, трымай адной рукой.

Ужо не скажаш супраць слова.

Ад працы весела такой.

 

10

За цуглі коніка трымаю,

Вяду яго да баразны:

– Но-о, Сіўка-Бурка! Я прымаю

Пару гарачую вясны!

Каня напружваюцца жылы.

Адклад – не ў лад і… ён пайшоў.

– Дай Бог, каб нам хапіла сілаў…

І плуг углыб зямлі ўвайшоў.

 

Скрыпяць цягі адметным хрустам,

Лямеш па дне раллі ідзе,

Ад акладні бліскучай лустай

Зямлю пад ногі мне кладзе.

Як па струне, скрыляе роўна,

Барозны сцеле зноў і зноў.  

Хай будзе лад, хай будзе поўна

У хатах бульбы ды бліноў!

 

Тут я ўжо, мабыць, пераскочыў:

Пакуль што гэтыя бліны…

Плужок падняў – араць закончыў –

Дайшла чарга да бараны.

І барана сталёвым зубам,

Як быццам чэша чуб зямлі,

Шмуляе, патрашыць і зубіць

Паверхню чорную раллі.

 

І поле стала, як талерка,

Што люба-дорага глядзець.

Вось гэта – клас, вось гэта мерка

Майстэрства… Тут бы пасядзець,

Бо трохі ломіць паясніцу,

Ды й ногі нешта загулі.

Але не час шукаць бальніцу.

Лянота – згуба для зямлі.

 

11

Пакуль што рана ставіць кропку,

Бо апагеем пасяўной,

Яе выдаткам і заробкам,

Бывае час сяўбы самой.

І, як прадпісана ад веку,

З радняных поўненькіх мяхоў

Павольна сыплецца ў павека

Святое золата палёў.

 

Бярэш з сявенькі жменю жыта

І… захапляе пачуццё,

Што ты ў далоні прыадкрытай

Трымаеш новае жыццё.

Ад сэрца – полю, дорыш волю:

Жыві, крыніца збажыны!

І з мацярынскаю любоўю

Зямля прымае дар вясны.

 

Затым паверсе зноў баронкай.

Каб нарадзілася й жыло,

Патрэбна, каб зярнятка звонку

Зямелькі  лона прыняло.

Цяпер ад Бога ўсё залежыць.

Квітнейце, жытнія палі!

Няхай расце і нам належыць

Багацце роднае зямлі.

 

12

Спускаўся вечар… На заходзе

Надзела сонца шаль смугі

І зноў, з падзякаю прыродзе,

Свой дзень пакінула даўгі.

Паветра поўніць пах чароўны

Вясной абуджанай зямлі

І лье спаўна з нябёсаў поўня

Паток хвалюючай любві.

 

Вясна! Вясна! Крыніца шчасця,

Пара кахання і надзей.

Табе не трэба прабачацца

За летуценнасць мар людзей.

Не зразумець: з якой нагоды

У сне салодкім наяву

І наша існасць, і прырода

Тваімі мроямі жывуць?

 

А ноч таемным шапаценнем

Заваражыла думак ход,

Малюе вобразна ўяўленне

Падзей жыцця водаварот.

І напаўняюць сэрца спевы

Чароўнай музыкай зямлі,

І невымоўныя напевы,

Нібыта сон. І салаўі…

 

13

З чароўна-казачным настроем

Я не заўважыў сам калі

Вясновых мар начныя мроі

Мяне да дому прывялі.

І я вароты адчыняю,

Паціху заязджаю ў двор

Ды разгружацца пачынаю.

Са мною бацька і Ягор.

 

У іх гаворку не ўнікаю,

Але ж адно пачуў з яе:

– Як ні круці, а ўсё, што маем,

Зямелька нам з табой дае.

– Што так, то так – я не пярэчу,

Бо без зямелькі селянін

Пражыць не зможа і, дарэчы,

Не толькі, пэўна, ён адзін.

 

14

Пакуль згружалі, распрагалі,

Ды мылі рукі на двары,

Жанчыны ў хаце накрывалі

На стол зямелькі той дары.

Што тут было – не пералічыш.

Як на Дзяды – дванаццаць страў,

Якія вабяць так і клічуць,

Што ўсё б за гэты цуд аддаў.

 

Кумпяк на блюдзе разваліўся,

Разлёгся ў цэнтры, быццам туз.

Нясмела збоку прыхіліўся

У лазні вэнджаны мянтуз.

Навокал кружацца салаты,

Ляжаць грыбочкі без тугі.

А селядзец, глядзі, заўзята

У рог хавае хвост даўгі.

 

Скаварада сквірчыць, іграе

У першай хаце на пліце:

Яечня з салам даспявае,

Салодкі дым наўкол ідзе.

А нос казыча і свідруе

Яшчэ аднекуль пах другі.

Дык гэта ж бульбачка паруе,

Чакае тут сваёй чаргі!

 

Матуля з жонкаю імпрэзу

У гонар нас стварыць змаглі,

А дочкі – любыя гарэзы –

У гэтым ім дапамаглі.

Яны сягоння добрай справай

Нібы замкнулі працы круг.

І над сталом, над цуднай стравай

Вітае вельмі смачны дух.

                      

15

 – Вось дзе мы зараз памяркуем!

Застолле – нібы на Раство.

А заадно і пасмакуем

Удосталь ежу і пітво….

– Зрабілі сёння ўсё адразу,

Не трэба спраў з чужымі мець.

– Прыемна ўсё ж з сваімі разам

Папрацаваць, ды й пасядзець.

 

Няспешна, з гэтаю размовай

За стол садзімся чарадой.

Дасеўкі ўсё ж. Бяру прамову:

– Няма граху і па адной. –

Здароўя, шчасця ўсім жадаю.

І, як вядзецца ўжо здаўна,

Мы вынік працы адзначаем

Бакалам добрага віна.

.....................................

 

16

Сядзелі стала і паважна,

Вялі гамонку аб усім:

Што для жыцця найболей важна,

Што непатрэбна ў ім зусім.

Што нестабільнае надвор’е –

Не тое, што раней было.

І як спраўней трымаць падвор’е,

І як мяняецца сяло.

 

– Раней і сеялі, і жалі:

Сярпок, саха, ды барана,

Але ж яны не галадалі,

Давала вынік баразна.

А зараз – скардзіцца не трэба –

Прылады, трактар на мяжы,

Ды й старшыня ў любой патрэбе

Не зганіць, што ты не кажы.

 

– А мы ў свой час недаядалі,

Каб зараз тут усё было.

З вайны, з разрухі падымалі

Дзяржаву – горад і сяло.

Было нялёгка. Працавалі

І днём і ноччу, дзень пры дзень.

Сялянскім потам палівалі

Жыцця бясконцы працадзень.

 

– Але ж усім, каб есці скварку

І беднасці даваць адпор,

Трымаць патрэбна гаспадарку.

Ці мо не так? Скажы, Ягор.

Ягор кіўнуў – ён гонар мае:      

– Хачу, шаноўныя, сказаць:

Хто гаспадарку не трымае,

Таму не трэба патураць.

 

З ляноты ж можна з глузду з’ехаць.

Ды гэта й робіць не адзін:

Не ўспее ад двара ад’ехаць

І зранку ўжо пад магазін,

Каб з кім чарвіўкі*** шклянку выпіць,

Ці  самагону  пашукаць,

Затым ад дуры скуру ўздыбіць.

Адкуль жа тут дабра чакаць?

 

Яны, нібы якія стрэмкі,

Усім атручваюць жыццё.

Вазьмі вось Мухіна, ці Рэмку.

Ды іх быццё, як небыццё.

А лічаць, што яны – героі

І фанабэрыі – на трох.

Жывуць у алкагольных мроях,

А што далей?.. Памілуй, Бог!

 

– Яшчэ хапае ў нас благога,

Ты не зрабіў тут адкрыццё,

Але ж сягоння, Слава Богу,

Не на такіх стаіць жыццё.

Уласна кажучы, навошта

Яшчэ пра іх і гаварыць?

– Напэўна так, але па кожным

Душа –  не, не – ды й забаліць.

 

І змоўклі ўсе, і кожны думаў

Аб нечым важным сапраўды.

Прачнуўся хор трывожных думак:

Не дай нам Бог тае бяды…

Затым ізноў загаманілі,

Далей размовы пацяклі.

І толькі як не стала сілаў

Дамоў збірацца пачалі.

 

Ніхто не ўзяў апошняй чаркі,

Каб  працаздольным зранку быць,

Бо справы хатняй гаспадаркі

Ніяк няможна адмяніць.

Удзячны шчыраму застоллю,

Я выйшаў з хлопцамі ў трысцень,

Гаворцы ўжо не даўшы волю –

Яшчэ і заўтра будзе дзень.

 

Тут маці дзякавала шчыра

Усім за працу. І Ягор

Казаў: як што, каб гаварыла,

І хмель не ставіла ў дакор.

Усё прайшло прыстойна, добра –

Без фанабэрыі і зла –

Затым праводзілі Ягора

Да цэнтра спячага сяла.

 

*рэзка – участак, надзел.

**склад – дзве баразны, праараныя адна насустрач другой пасярод поля.

***чарвіўка – таннае віно.

© Copyright: Алесь Казеко, 2014

Регистрационный номер №0186656

от 8 февраля 2014

[Скрыть] Регистрационный номер 0186656 выдан для произведения:


1

Зямельку сонейка сагрэла.

Пасля зімовых доўгіх сноў,

Яна прачнулася й надзела

Сукенку новенькую зноў.

Праз сінь адчыненых прастораў

Сваёй чаргою час ідзе,

Пад цудны спеў птушыных хораў

Вясну да нас з сабой вядзе.

 

Вясна! Вясна – світанне года,

Заранак новае пары,

Табой абуджана прырода,

Каб шчасце зноў усім дарыць. 

І маладосць зямля святкуе,

І, праслаўляючы быццё,

Душа спявае:

Алілуя,

Свабода, шчасце і жыццё!

 

Такое светлае натхненне

У чуйнай чырвані зары –

Святая іскра прасвятлення,

Што Бог Айцец для нас адкрыў.

Мы атрымалі прабачэнне

Праз хараство зямных праяў,

І наступае абуджэнне.

Рэальны свет штодзённых  спраў.

 

Світанне новае прыходзіць

У родны край Дняпроўскі зноў,

І сонца сонны дыск усходзіць

Па-за ракой, з шатра лясоў.

Прамень трывожыць горад сонны

І асвятляе гладзі вод.

Так нараджаецца бяздонны

Вясновы дзень, што корміць год.

 

2

У гэты дзіўны, светлы ранак

Кідаю горад і сяброў,

Кручу машыны абаранак

І еду ў вёску, да бацькоў.

Там пачынаюцца турботы.

Штодзень, адна перад адной,

Ідуць шматлікія работы

Па падрыхтоўцы пасяўной.

 

Гарыць, гарэзуе світанне,

З зямлі збірае рэшткі сну.

Я, на спатканні з дзіўным раннем,

Вітаю сонца і вясну.

І мне ў адказ смяецца сонца,

Дабраслаўляючы жыццё

На хараство і дзень бясконцы,

Дзе кожны момант – адкрыццё.

 

Прамення рой з’ядае цені,

Выразней бачацца лясы.

І акрыляюць летуценні

Ад гэтай дзіўнае красы.

Парой  абапал абдымае

Сяло прыгожае шашу

І зноў уражанні змяняе…

А я адзінага прашу:

 

Жыві, жыві бясконцасць рання

І прамяністая зара!

Няхай не значыцца змяркання

Жыцця ў лістках  календара.

Ты расцвітай, мая Радзіма –

Свабоднай будучыні ўсход!

Адзіны свет, жыццё – адзіна!

Вітаю новага прыход!

 

3

Тым часам к дому пад’язджаем,

Машыну ставім у двары,

Пакеты, сумкі разгружаем,

Бо трэба рухацца, сябры.

У нас складанае заданне:

Пасадзім бульбу, а калі

Нам часу завідна дастане,

Засеем жытнія палі.

 

Канечне, лепей, калі можна,

Пару пасеву спланаваць:

Сягоння – бульбу, заўтра – збожжа,

Як мае быць, размеркаваць.

Але  жыццё, усім вядома,

Нам не заўсёды час дае:

То мітусня, то справы дома, –

На ўсё і сілаў не стае.

 

Але ж ідзем наперад смела

Дзе неабходна і дзе – не…

(І робім: то калі наспела,

То калі "певень дзеўбане”).

І любім так усё прыспешыць,

Як быццам там яно гарыць.

А вынік, часам, гора цешыць

З-за глупства… Што і гаварыць.

 

4

І шпарка справы закіпелі.

Тут нельга сноўдацца, як цень,

Таму што трэба, каб паспелі

Задумкі спраўдзіцца за дзень.

Спяшацца трэба: прыйдуць людзі,

А мы марудзім тут яшчэ.  

Глядзі: дзень-дзень, ды й вечар будзе.

Эх…, як нястрымна час цячэ!..

 

– Ну, а за  плугам хто паходзіць? –

На бацьку маці пачала,

Што без падставы валаводзіць.

А ён пярэчыць ёй без зла:

– Ды сціхні ты, Марыя, годзе,

Бо быў учора дагавор:

Што раз-другі за плугам пройдзе,

Як і заўсёды, сват Ягор.

 

Ягор, сястры малодшай свёкар,

Талковы хлопец, дабрадзей.

На жаль, такіх ужо навокал

Няшмат сустрэнецца людзей.

У панадворку ён трымае,

Па-гаспадарску, дзвюх кароў,

Яшчэ ў дадатак даглядае

Прынамсі тройку парсюкоў.

 

Дакладна вельмі робіць справу,

Трымае жыццейка ў цуглях:

Машына ёсць і конік спраўны,

Цагляны дом, жалезны дах.

Там у хляве таксама квохча

Прыбытак: куры, індыкі.

На гаспадарку ён ахвочы.

Вось сват Ягор у нас які.

 

Даволі хутка час праходзіць

І маці думае бурчаць:

  Ну, дзе ж ён? Нешта не прыходзіць,

А трэба ў поле выязджаць,

Пара ўжо…

– Пэўна, зараз будзе,

А вось ён, лёгкі на ўспамін.

– Не, гэты хлопец не забудзе.

Тут не патрэбен напамін.

 

Марудзіць некалі, бо ранне

Міне, пакуль пакінем двор.

– А-а!.. Прывітанне, гараджане!

– Здаровым будзь і ты, Ягор.

Адразу грузім на калёсы

Баронку, бульбачку ў мяхах,

Каб быць "непадуладным лёсу”.

– Ну, з Богам, хлопцы! Добры шлях.

 

5

А час ідзе, хачу адзначыць,

І мы па лесе, напрасцяк

Пайшлі, каб меней часу страціць

І скараціць да поля шлях.

А лес утойвае ў нізінах

Дрымотны ранішні туман,

Сцякае долу па асінах

Начнога марыва дурман.

 

Лісток дрыготкі шамаценнем

Ледзь чутна дробніць цішыню:

Ён сустракае зіхаценнем

Праменне сонца і вясну.

Настроі рання акрыляюць,

Люляе бомаў плаўны звон,

І дрэвы ветліва ківаюць

Галовамі кудлатых крон.

 

Дарога нас  глыбей заводзіць

У царства волатаў сівых:

То кружыць, нібы ў карагодзе,

Ад тайн адводзячы сваіх,

То зноў напрамак памяняе

Да іскрамётных прамянёў.

Але ж, нарэшце, выпускае

У свет абуджаных палёў.

 

А там ужо даспела поле,

Паруе свежая ралля,

Разносіць пах па наваколлі

І кліча:

Сеяцца пара!

Вясною кожны дзень клапотны

І працу кожнаму дае.

Зімою будзе бестурботны,

Хто зараз з сонцам устае.

 

6

На месцы хуценька  развезлі

Па полі з бульбаю мяшкі,

З мяжы ад Мухіна прывезлі

Плужок, і ворчык, і цяжкі,

Бо быў яшчэ зусім нядаўна

Між імі гэтакі ўгавор.

– Усё гатова? Вось і слаўна.

Перапрагай каня, Ягор.

 

Дзяцей, жанчын уздоўж пасеву

Па крузе я расставіў сам,

Сказаўшы дзецям:

– Як пасеем,

Тады цукерак купім вам.

Бо толькі так маіх гарэзаў

На полі можна затрымаць.

– Ну, стаў, Алесь, каня на рэзку.*

Пара паціху пачынаць.

 

Па цэнтры бацька ставіць вешкі,

Уздоўж, па вешках, склад** кладзе.

– Не дай Бог, скрывіш – будуць смешкі,

Бо поле ўсё наўскос пайдзе.

Тады раўнуй ды лап клінамі

Недаараныя бакі.

Дык на халеру, паміж намі,

Каму патрэбен спец такі?

 

Далей па крузе прадаўжаем,

Бо засяваюць праз адну:

Адным заходам адкрываем,

Другім закрыем баразну.

А побач сейбіты працуюць,

Ім тут спазняцца не з рукі:

Старанна бульбачкай штабнуюць

Шматкроп’я роўныя радкі.

 

7

Усё было б няблага, толькі,

Я бачу: плуг не так ідзе.

То выб’е прэч, то ўлезе столькі,

Што з баразны каня звядзе.

– Няварты плуг – адзначыў бацька. –

Тут укладзешся без пары.

І трэба мне было паддацца,

Сваё ж гуляе на двары.

 

Ягорка з бацькам абагналі

Абапал некалькі разоў.

А бацька, колькі мы аралі,

На Мухіна няспынна плёў:

– Што за гультайская парода?

Ну, ліхадзей, ні даць ні ўзяць.

Ён, ліхадум, жадаў няўроду.

І трэ было мне веры даць.

 

Але ж мы справу прадаўжалі

Старанна, як там ні было.

Ні паўхвіліны не стаялі,

І хутка нашае ўзяло.                        

Не перадаць, як мне прыемна

Сканчэнне працы абвясціць,

Хоць бацька ходзіць і нязменна

Усё пад нос сабе бурчыць.

 

– Зусім няроўна пааралі:

Глядзі – накідалі грудоў.

Ледзь рукі не паадрывалі….

Ах, каб ты гэтак лапці плёў!

Ну і ўдружыў, сабачы злыдзень,

Не поле – рогі барана….

– Дармо, сваток. Праз нейкі тыдзень

Усё заліжа барана.

 

8

Тым часам дзеці падабралі

Што засталося, ды мяшкі

І на калёсы паскладалі…

А я павольна зняў цяжкі,

Запрог каня; узяўшы пугу,

Паціху лейцы шмаргануў

І па дарозе – лесам, лугам –

Дадому з поля пацягнуў.

 

Малых – Марусю ды Ірыну,

Паколькі лесам шлях ішоў,

Я на вазу сядзець пакінуў.

Усе астатнія дамоў

Пайшлі няспешна пехатою

За возам дружнай чарадой

І гаварылі між сабою

Аб харастве красы  лясной.

 

9

Жанчыны дома засталіся,

Каб гаспадарку даглядаць,

Цукеркі дзецям дасталіся –

Што абяцаў – павінен даць.

А я, забраўшы плуг і зерне,

Распалажыўся  на мяхах

Як пан-барон, дарогай пэўнай

Падаўшыся ў зваротны шлях.

 

На полі ўжо Ягор ды бацька –

У іх нарада, як заўжды:

 – Не трэба ўсё рабіць знянацку,

Каб не наклікаць нам бяды.

– Канечне, можна так пасеяць.

Але, хачу табе сказаць,

Каб што было пад восень веяць,

Патрэбна зябліва падняць.

 

– Мой возьмем плуг, а гэта гора…                           

Мо б ты назад яго адвёз?

 – Вунь, бачыш? Мухін, там, на ўзгорку.

І бацька ўшчэнт яго разнёс.

– Калі ты ўжо свой плуг наладзіш?

Глядзі, бяды не адвядзеш:

Ці сам парвешся, поле згадзіш,

А то і коніка ўкладзеш.

 

Між тым каня перапрагае:

Цягі працягвае ў гужы,

Сядзёлку ладзіць, прычапляе

К аброці лейцы.

– Калі жыць

Не ў старцах хочаш на зямельцы,

Трымацца моцна на нагах,

Патрэбна думкамі і сэрцам

Любіць табой абраны шлях.

                    

І да мяне каня падводзіць:

– Я плуг змяніў, навёў цягі.

Пасеем сёння тут, ды й годзе.

Прайдзі, Алесь, разок-другі.

Тут будзе іншая размова:

Хадзі, трымай адной рукой.

Ужо не скажаш супраць слова.

Ад працы весела такой.

 

10

За цуглі коніка трымаю,

Вяду яго да баразны:

– Но-о, Сіўка-Бурка! Я прымаю

Пару гарачую вясны!

Каня напружваюцца жылы.

Адклад – не ў лад і… ён пайшоў.

– Дай Бог, каб нам хапіла сілаў…

І плуг углыб зямлі ўвайшоў.

 

Скрыпяць цягі адметным хрустам,

Лямеш па дне раллі ідзе,

Ад акладні бліскучай лустай

Зямлю пад ногі мне кладзе.

Як па струне, скрыляе роўна,

Барозны сцеле зноў і зноў.  

Хай будзе лад, хай будзе поўна

У хатах бульбы ды бліноў!

 

Тут я ўжо, мабыць, пераскочыў:

Пакуль што гэтыя бліны…

Плужок падняў – араць закончыў –

Дайшла чарга да бараны.

І барана сталёвым зубам,

Як быццам чэша чуб зямлі,

Шмуляе, патрашыць і зубіць

Паверхню чорную раллі.

 

І поле стала, як талерка,

Што люба-дорага глядзець.

Вось гэта – клас, вось гэта мерка

Майстэрства… Тут бы пасядзець,

Бо трохі ломіць паясніцу,

Ды й ногі нешта загулі.

Але не час шукаць бальніцу.

Лянота – згуба для зямлі.

 

11

Пакуль што рана ставіць кропку,

Бо апагеем пасяўной,

Яе выдаткам і заробкам,

Бывае час сяўбы самой.

І, як прадпісана ад веку,

З радняных поўненькіх мяхоў

Павольна сыплецца ў павека

Святое золата палёў.

 

Бярэш з сявенькі жменю жыта

І… захапляе пачуццё,

Што ты ў далоні прыадкрытай

Трымаеш новае жыццё.

Ад сэрца – полю, дорыш волю:

Жыві, крыніца збажыны!

І з мацярынскаю любоўю

Зямля прымае дар вясны.

 

Затым паверсе зноў баронкай.

Каб нарадзілася й жыло,

Патрэбна, каб зярнятка звонку

Зямелькі  лона прыняло.

Цяпер ад Бога ўсё залежыць.

Квітнейце, жытнія палі!

Няхай расце і нам належыць

Багацце роднае зямлі.

 

12

Спускаўся вечар… На заходзе

Надзела сонца шаль смугі

І зноў, з падзякаю прыродзе,

Свой дзень пакінула даўгі.

Паветра поўніць пах чароўны

Вясной абуджанай зямлі

І лье спаўна з нябёсаў поўня

Паток хвалюючай любві.

 

Вясна! Вясна! Крыніца шчасця,

Пара кахання і надзей.

Табе не трэба прабачацца

За летуценнасць мар людзей.

Не зразумець: з якой нагоды

У сне салодкім наяву

І наша існасць, і прырода

Тваімі мроямі жывуць?

 

А ноч таемным шапаценнем

Заваражыла думак ход,

Малюе вобразна ўяўленне

Падзей жыцця водаварот.

І напаўняюць сэрца спевы

Чароўнай музыкай зямлі,

І невымоўныя напевы,

Нібыта сон. І салаўі…

 

13

З чароўна-казачным настроем

Я не заўважыў сам калі

Вясновых мар начныя мроі

Мяне да дому прывялі.

І я вароты адчыняю,

Паціху заязджаю ў двор

Ды разгружацца пачынаю.

Са мною бацька і Ягор.

 

У іх гаворку не ўнікаю,

Але ж адно пачуў з яе:

– Як ні круці, а ўсё, што маем,

Зямелька нам з табой дае.

– Што так, то так – я не пярэчу,

Бо без зямелькі селянін

Пражыць не зможа і, дарэчы,

Не толькі, пэўна, ён адзін.

 

14

Пакуль згружалі, распрагалі,

Ды мылі рукі на двары,

Жанчыны ў хаце накрывалі

На стол зямелькі той дары.

Што тут было – не пералічыш.

Як на Дзяды – дванаццаць страў,

Якія вабяць так і клічуць,

Што ўсё б за гэты цуд аддаў.

 

Кумпяк на блюдзе разваліўся,

Разлёгся ў цэнтры, быццам туз.

Нясмела збоку прыхіліўся

У лазні вэнджаны мянтуз.

Навокал кружацца салаты,

Ляжаць грыбочкі без тугі.

А селядзец, глядзі, заўзята

У рог хавае хвост даўгі.

 

Скаварада сквірчыць, іграе

У першай хаце на пліце:

Яечня з салам даспявае,

Салодкі дым наўкол ідзе.

А нос казыча і свідруе

Яшчэ аднекуль пах другі.

Дык гэта ж бульбачка паруе,

Чакае тут сваёй чаргі!

 

Матуля з жонкаю імпрэзу

У гонар нас стварыць змаглі,

А дочкі – любыя гарэзы –

У гэтым ім дапамаглі.

Яны сягоння добрай справай

Нібы замкнулі працы круг.

І над сталом, над цуднай стравай

Вітае вельмі смачны дух.

                      

15

 – Вось дзе мы зараз памяркуем!

Застолле – нібы на Раство.

А заадно і пасмакуем

Удосталь ежу і пітво….

– Зрабілі сёння ўсё адразу,

Не трэба спраў з чужымі мець.

– Прыемна ўсё ж з сваімі разам

Папрацаваць, ды й пасядзець.

 

Няспешна, з гэтаю размовай

За стол садзімся чарадой.

Дасеўкі ўсё ж. Бяру прамову:

– Няма граху і па адной. –

Здароўя, шчасця ўсім жадаю.

І, як вядзецца ўжо здаўна,

Мы вынік працы адзначаем

Бакалам добрага віна.

.....................................

 

16

Сядзелі стала і паважна,

Вялі гамонку аб усім:

Што для жыцця найболей важна,

Што непатрэбна ў ім зусім.

Што нестабільнае надвор’е –

Не тое, што раней было.

І як спраўней трымаць падвор’е,

І як мяняецца сяло.

 

– Раней і сеялі, і жалі:

Сярпок, саха, ды барана,

Але ж яны не галадалі,

Давала вынік баразна.

А зараз – скардзіцца не трэба –

Прылады, трактар на мяжы,

Ды й старшыня ў любой патрэбе

Не зганіць, што ты не кажы.

 

– А мы ў свой час недаядалі,

Каб зараз тут усё было.

З вайны, з разрухі падымалі

Дзяржаву – горад і сяло.

Было нялёгка. Працавалі

І днём і ноччу, дзень пры дзень.

Сялянскім потам палівалі

Жыцця бясконцы працадзень.

 

– Але ж усім, каб есці скварку

І беднасці даваць адпор,

Трымаць патрэбна гаспадарку.

Ці мо не так? Скажы, Ягор.

Ягор кіўнуў – ён гонар мае:      

– Хачу, шаноўныя, сказаць:

Хто гаспадарку не трымае,

Таму не трэба патураць.

 

З ляноты ж можна з глузду з’ехаць.

Ды гэта й робіць не адзін:

Не ўспее ад двара ад’ехаць

І зранку ўжо пад магазін,

Каб з кім чарвіўкі*** шклянку выпіць,

Ці  самагону  пашукаць,

Затым ад дуры скуру ўздыбіць.

Адкуль жа тут дабра чакаць?

 

Яны, нібы якія стрэмкі,

Усім атручваюць жыццё.

Вазьмі вось Мухіна, ці Рэмку.

Ды іх быццё, як небыццё.

А лічаць, што яны – героі

І фанабэрыі – на трох.

Жывуць у алкагольных мроях,

А што далей?.. Памілуй, Бог!

 

– Яшчэ хапае ў нас благога,

Ты не зрабіў тут адкрыццё,

Але ж сягоння, Слава Богу,

Не на такіх стаіць жыццё.

Уласна кажучы, навошта

Яшчэ пра іх і гаварыць?

– Напэўна так, але па кожным

Душа –  не, не – ды й забаліць.

 

І змоўклі ўсе, і кожны думаў

Аб нечым важным сапраўды.

Прачнуўся хор трывожных думак:

Не дай нам Бог тае бяды…

Затым ізноў загаманілі,

Далей размовы пацяклі.

І толькі як не стала сілаў

Дамоў збірацца пачалі.

 

Ніхто не ўзяў апошняй чаркі,

Каб  працаздольным зранку быць,

Бо справы хатняй гаспадаркі

Ніяк няможна адмяніць.

Удзячны шчыраму застоллю,

Я выйшаў з хлопцамі ў трысцень,

Гаворцы ўжо не даўшы волю –

Яшчэ і заўтра будзе дзень.

 

Тут маці дзякавала шчыра

Усім за працу. І Ягор

Казаў: як што, каб гаварыла,

І хмель не ставіла ў дакор.

Усё прайшло прыстойна, добра –

Без фанабэрыі і зла –

Затым праводзілі Ягора

Да цэнтра спячага сяла.

 

*рэзка – участак, надзел.

**склад – дзве баразны, праараныя адна насустрач другой пасярод поля.

***чарвіўка – таннае віно.

 
Рейтинг: +1 1158 просмотров
Комментарии (2)
Ольга Цвето # 8 февраля 2014 в 14:13 0
Поэма! Хороший слог... окунулась в детство, в 3 класс smile super
Любопытно читать столь последовательное описание взаимоотношений среди родных и близких людей. Пока осилила половину 50ba589c42903ba3fa2d8601ad34ba1e
Алесь Казеко # 8 февраля 2014 в 15:54 +1
Да, Оля, была задумка создать цикл небольших поэтических рассказов о жизни на селе. Но пока вот только есть, что есть.
Очень рад, что моя скромная работа окунула Вас в воспоминания и раздумья. Это здорово!

С любовью, Алесь 040a6efb898eeececd6a4cf582d6dca6