БЕЛАРУСКАЯ МОВА

13 февраля 2019 - ДИНА ГИНЗБУРГ
article439207.jpg

Ганаруся безумоўна –

Як жа гордай тут не быць! –

Тым, што сваёй роднай мовай

Магу вольна гаварыць.

 

Мовай беларускай, чыстай,

Мовай вольнасці самой,

Мовай сонечнай, празрыстай,

І пявучай, і жывой.

 

І чуваць у гэтай мове

Шум бырозавых лясоў.

Тут у кожным яе слове

Гук народных галасоў.

 

Ганаруся я па праву,

Бо, як тут ты ні круці,

Атрымала мова славу

У мастацтве і ў жыцці.

 

Беларусі гучны голас

Знаюць немец і тунгус.

Беларус быў Якуб Колас

І Купала – беларус.

 

Моцна, шчыра і свабодна

Ллецца мова па зямлі,

Быццам Нёман, паўнаводна

І шырока, як палі.

 

 

© Copyright: ДИНА ГИНЗБУРГ, 2019

Регистрационный номер №0439207

от 13 февраля 2019

[Скрыть] Регистрационный номер 0439207 выдан для произведения:

Ганаруся безумоўна –

Як жа гордай тут не быць! –

Тым, што сваёй роднай мовай

Магу вольна гаварыць.

 

Мовай беларускай, чыстай,

Мовай вольнасці самой,

Мовай сонечнай, празрыстай,

І пявучай, і жывой.

 

І чуваць у гэтай мове

Шум бырозавых лясоў.

Тут у кожным яе слове

Гук народных галасоў.

 

Ганаруся я па праву,

Бо, як тут ты ні круці,

Атрымала мова славу

У мастацтве і ў жыцці.

 

Беларусі гучны голас

Знаюць немец і тунгус.

Беларус быў Якуб Колас

І Купала – беларус.

 

Моцна, шчыра і свабодна

Ллецца мова па зямлі,

Быццам Нёман, паўнаводна

І шырока, як палі.

 

 

 
Рейтинг: +4 754 просмотра
Комментарии (4)
Владимир Бобровничий # 14 февраля 2019 в 00:53 +1
Дзіна, прыгожа і змястоўна!
У падарунак:
Матулін хлеб.
article381764.jpg
У памяць урэзаўся спечаны хлеб,
Паліты вадой у жароўні пякучай,
У момант зрабіўся бохан бліскучы
І пах смакавіты напоўніў Сусвет.

Пад боханам пеклісь ліст клёна, капусты,
Падзяка гучала сонцу дажджу,
З паклонам да Бога хавалі дзяжу, -
У радасці хлеб атрымаецца тлусты.

З вялікай ахвотай позірк малечы
Лавіў кожны рух матуліных рук,
Да часу, як дух у жароўні прытух,
І самы наіменьшы заенчыў на печы.

Такой смакаты не забудзеш ніколі,
Нарэзаны хлеб лёг на белы рушнік,
І подых, спакуса, жыцця чараўнік,
Вазданы ўсім, і як кажуць даволі!

Ці можна забыць водар хлебнай мякіны,
Ён плыў па - над вёскай, нават у стог,
Дзе я, прытаміўшысь выспацца лёг, -
Я бег, як малы, хлеб адведаць гасцінны.

І ціхай усмешкай аднавяскоўцы
З павагай да сціплых матуліных рук,
Казалі, - Што хлеб гэты сонца карунак,
Смачней не бывае ў нашай старонцы!

Я многа дзе быў, хлеб розны пабачыў,
Паклон і павага, хто хлеб той рабіў!
Той бохан із печы, сябры, не забыў, -
Ён лепшы із лепшых, прама адзначу!
eda-4
ДИНА ГИНЗБУРГ # 14 февраля 2019 в 01:01 0
Вялікае дзякуй! Вельмі прыгожы верш. Я сама Беларусі не памятаю. Хаця нарадзілася там, але мне яшчэ і году не было, калі мы адтуль паехалі. Але мову ўзялі з сабою. Татка сам па-беларуску гаворыць і мяне навучыў, хаця мы, па сутнасці, і не беларусы зусім, а гябрэі. Але беларускую мову я лічу роднай і вельмі яе люблю. Прыемна сустрэць кагосьці, хто таксама піша вершы па-беларуску. Давайце сябраваць!
Зинаида Русак # 15 февраля 2019 в 20:26 +1
Дзіна,прывітанне! Твае вершы на розных мовах непаўзросту змястоўныя, калі трошкі выправіць граматыку,дык будзе надта добра.Прачытаўшы некалькі вершыкаў сумненне засталося, што напісана 11 гадовай дзяўчынкай... а калі гэта так - дык няхай табе шчасціць у жыцці.
cvety-rozy-17
ДИНА ГИНЗБУРГ # 15 февраля 2019 в 21:50 0
Дзякую за добрыя словы. Вы не першая, хто сумняецца, што мне 11 год. Але з мовамі на самай справе ўсё вельмі проста. Казахскую я ведаю, таму што жыву ў Казахстане. Хто разумее па-беларуску, той не можа не разумець і па-украінску. Польская мова таксама да беларускай вельмі падобная. Ну, а англійскай валодае мой тата, а гішпаньскай – мама. Яны мяне і навучылі з маленства. Як бачыце, маіх заслугаў тут амаль ніякіх няма. Жывога сейбіта, як у народных казках, я не бачыла, тут Ваша праўда, але як нашы карэйцы авёс сеюць – бачыла. А што тычыцца граматыкі, дык гэтыя вершы даўно напісаныя, я тады яшчэ зусім маленькая была, можа, што дзе і не так. Хаця я ў таткі спыталася, ён кажа, што "на вырай" значыць "на юг", а "у вырай" значыць "в теплые края". Гэта так жа, як "на дварэ і на двары" – залежыць ад таго, што маецца на ўвазе. autumn-2